Шляхецкая Спадчына Беларусі

Afisha_SzSpBl_presentation_27_05_2016_600
Переключить язык:

З радасцю вітаем вас, шаноўнае спадарства, на афіцыйным сайце культурна-адукацыйнага праекта “Шляхецкая Спадчына Беларусі”.

Асновай праекта сталі напрацоўкі ў рэчышчы вывучэння і адраджэння старадаўняй беларускай шляхецкай культуры і захапленне ёю аматарамі з творчага аб’яднання “Шляхецкі тэатр “Захаранка Арт-груп”. За час існавання арт-групы мы назапасілі дастаткова гістарычных і культурных здабыткаў, каб можна было на іх аснове захапляльна, цікава і знешне зусім не акадэмічна распавесці цікаўным – і дзеткам, і дарослым – пра самае лепшае з таго, што пакінула нам у спадкаемства арыстакратычная мінуўшчына нашай зямлі.

У пэўны момант стала зразумела, што мы маем такі культурна-адукацыйны прадукт, з якім можна рушыць насустрач любой аудыторыі, каб з аднаго боку дапамагчы людзям нясумна правесці час, а з другога – расказаць і паказаць тое з нашай гісторыі,  пра што, на жаль, пакуль што мала дзе можна пачуць, а тым болей убачыць на свае вочы.

Да творчай каманды Шляхецкага тэатра у якасці аднадумцаў, састваральнікаў і партнёраў праекта далучыліся:

  • Нацыянальны гістарычны музей Беларусі;
  • Турыстычная кампанія “Бьюці-тур”;

Па меры развіцця праекта мы спадзяемся супольнымі сіламі расказаць беларусам тое, што яны дагэтуль не ведалі пра сваіх высокародных продкаў.

Для Вас слова “шляхта” мала што гаворыць альбо здаецца не зусім беларускім?

Тады мы ідзем да Вас!

Аб тым, якім чынам шляхецкая культура можа прыйсці да Вас на госці, можна падрабязна даведацца тут>>>.

Афіцыйная прэзентацыя, прысвечаная запуску праекта адбылася 27 мая 2016 года ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь. Водгукі прэсы аб запуску праекта можна пабачыць тут.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь Шляхецкі тэатр 'Захаранка Арт-груп'