Канцэпцыя

Навукова-педагагічная канцэпцыя праекта “Шляхецкая спадчына Беларуси”.

На працягу многіх стагоддзяў самі паняцці “шляхта” і “шляхецкая культура” Беларуси ў самых розных яе праявах успрымалася навуковай і грамадскай думкай, як паняцці апрыёры чужынскія, “не нашы”, якія нясуць у сабе яўную ідэалагічную непаўнавартасць. У межах распаўсюджанай у той час ідэалагічнай і агульнакультурнай парадыгмы падобны падыход з’яўляўся суцэльна лагічным і перадвызначаным. Само мышленне эпохі, якая ахоплівае больш за тры апошнія чвэрткі XX стагоддзя, у нашай краіне будавалася па прынцыпах крайняй палярнасці, ярка выражанага падзелу на “сваіх” і “чужых”, на адназначна “дружественных” і без сумневу “варожых”, на “вартае усялякай пахвалы” і суцэльна “ганебнае”. Гэткі падыход хаця і даваў некаторыя пазітыўныя вынікі, аднак увогуле прыводзіў да сітуацыі, калі многія з’явы, якія мелі глыбокія карані ў гісторыі нашай зямлі ці абсалютна арганічна выцякалі з аб’ектыўных працэсаў развіцця, але не падпадалі пад адназначныя “чорна-белыя” азначэнні, папросту выпадалі з ліку адобраных і прынятых да афіцыйнага вывучэння і папулярызацыі тэм. Псіхалагічная, ментальная карціна свету, што фарміравалася ў такіх умовах, аказвалася дастаткова простай, па-дзіцячаму немудрагелістай, з вельмі яўнымі, часам спрошчанымі да прымітыўнасці жыццёвымі арыентырамі. Такім жа складаным, глыбінна комплексным і неадназначным паняццям, як шляхецкая культура нашых продкаў, папросту не аставалася месца ў сістэме пріярытэтных накірункаў пазнання і ў паўсядзённай свядомкасці людзей.

Названая сітуацыя разам з магутнай палітызацыяй мыслення на працягу ўсёй савецкай эпохі прывялі спачатку да фармавання асабіста негатыўных адносін цяперашніх старэйшых пакаленняў да любых “шляхецкіх перажыткаў”, якія нясуць у сабе рысы “феадальнага мыслення”, “эксплуататарскіх замашак” і да т.п. Паступова негатыўныя адносіны выраслі ў выцясненне шляхецкай тэмы цалкам з поля ўвагі звычайнага чалавека, што ў выніку стварыла сітуацыю, якая назіраецца зараз сярод прадстаўнікоў малодшага, падрастаючага пакалення, калі вельмі важныя калісьці, глыбока гістарычныя паняцці шляхты, шляхецкай годнасці, шляхецкай культуры продкаў не проста не прыцягваюць увагу дзяцей, але ж з’яўляюцца для іх абсалютна невядомымі, як мінімум дад моманту вывучэння адпаведных тэм у складзе школьных адукацыйных праграм. Як паказвае практыка, адукаванасць сучаснай беларускай моладзі ў дадзеным разрэзе з’яўляецца абсалютна незадавальняючай. Напрыклад, большая колькасць дзяцей папросту абсалютна нічога не ведаюць як аб самім факце існавання нацыянальнай арыстакратыі ў Беларусі мінулых гістарычных эпох, так і аб такіх нацыянальных культурных з’явах і масавых рэаліях мінулага нашай зямлі, як традыцыйны беларускі шляхецкі касцюм, вайсковая культура, конная (кавалерыйская) культура і практыка, музычная, танцавальная, пабытовая, кулінарная культура нашых шляхецкіх продкаў.

Падобная сітуацыя ў цэлым з’яўляецца абсалютна непрымальнай. Нягледзячы на тое, што сама з’ява шляхецтва на нашай зямлі была комплекснай, шматслойнай, а значыцца не падлягала ні адназначна пазітіыўнай, ні адназначна негатыўнай ацэнцы, яно нясе ў сабе ўнікальны набор традыцый, нацыянальных каштоўнасцяў, агульнакультурных і вузкаспецыяльных ведаў і навыкаў, якія ў комплексе могуць стаць унікальнай асновай для фармавання здаровай, збудаванай на слаўнай гсіторыі продкаў, нацыянальнай ідэі для новых пакаленняў беларусаў.

Сама з’ява беларускай шляхты як выніка шматвяковага развіцця грамадства, нясе ў сабе спалучэнне абсалютна ўнікальных пазітыўных рыс. Менавіта шляхецкі асяродак спарадзіў такія, спрадвек блізкія гістарычнаму ліцвіну і цяперашняму беларусу паняцці, як “шляхецкая дэмакратыя”, роўнасць людзей незалежна ад багацця альбо радавітасці, першынство закона, святы абавязак бараніць родную зямлю, свабода асобы, рэлігійная цярпімасць, культурная талерантнасць, самакаштоўнасць адукацыі і шматлікія іншыя, што сталі асновай светапогляду нашых продкаў на многія стагоддзі, а зараз успрымаюцца ў якасці базавых асноў усёй еўрапейскай культуры.

На працягу многіх стагоддзяў шляхтыч незалежна ад узроўня матэрыяльнага багацця быў узорам адукаванасці, культурнасці, ахвярнасці. Маральна-псіхалагічная ўстойлівасць і моц духа, музычнасць і вайсковае майстэрства, валоданне замежнымі мовамі і высокім слогам, імкненне да пазнання і падарожжаў у пошуках лепшых узораў для пераймання, прадпрымальніцкая жылка, шчырае ўспрыняцце евангельскай ісціны “хто не працуе, той няхай не есць” і многія іншыя сталі візітоўнай карткай нашага шляхецтва ў мінулыя стагоддзі.

Пацверджаннем гэтай думкі можа стаць нават самы кароткі пералік выдатных прадстаўнікоў беларускай нацыі, якія былі прадстаўнікамі менавіта шляхецкага саслоўя і па сённяшні дзень шырока вядомыя далёка за межамі нашай краіны за свае дасягненні ў розных накірунках.

  1. Леў Сапега, дыпламат, мысліцель, юрыст, дзяржаўны і ваенны дзеяч.
  2. Міхал Казімір Агінскі, военачальнік, палітычны дзеяч, літаратар, драматург, кампазітар, музыкант-віртуоз.
  3. Тадевуш Касцюшка, нацыянальны герой Беларусі, Амерыкі і Польшчы, кіраўнік нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 года на тэрыторыі сучаснай Беларусі і Польшчы.
  4. Ігнат Дамейка, славуты геолаг, падарожнік, даследчык з сусветным імем, нацыянальны герой Чылі, удзельнік нацыянальна-вызваленчага паўстання 1831 года.
  5. Ян Чэрскі, буйны вучоны-географ, геолаг, вядомы даследчык Сібіры, імём якога названы цэлы шэраг гаеграфічных аб’ектаў.
  6. Мікалай Судзілоўскі, этнограф, географ, хімік, біёлаг, урач-генетык, рэвалюцыянер-народнік, першы прэзідэнт сената Гавайскіх астравоў.
  7. Софья Кавалеўская, першая ў свеце жанчына-прафесар. Працы кавалеўскай прысвечаны матэматычнаму аналізу, механіцы, астраноміі.
  8. Напалеон Орда, мастак, падарожнік, кампазітар, педагог, удзельнік нацыянальна-вызваленчага паўстання 1831 года. 200-годдзе з дня нараджэння Н. Орды ўнесена ў календар памятных дат ЮНЭСКА.
  9. Іван Хруцкі, выдатны мастак, жывапісец, майстар нацюрморта і партрэта.выдающийся художник, живописец, мастер натюрморта и портрета. 200-годдзе з дня нараджэння Івана Хруцкага ўнесена ў календар памятных дат ЮНЭСКА.
  10. Вінцэнт Дунін-Марцынкевіч, пісьменнік, аснавальнік новай беларускай літаратуры і драматургіі, акцёр, публіцыст. 200-годдзе з дня нараджэння В. Дуніна-Марцынкевіча ўнесена ў календар памятных дат ЮНЭСКА.
  11. Міхал Клеафас Агінскі, дыпламат, палітычны дзеяч, удзельнік паўстання пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі, музыкант і кампазітар. 250-годдзе з дня нараджэння М. К. Агінскага ўнесена ў календар памятных дат ЮНЭСКА.
  12. Еўфрасіння Полацкая, хрысціянская святая, асветніца, філантроп.
  13. Іван Луцэвіч (Янка Купала), паэт, драматург, публіцыст, перакладчык, грамадскі дзеяч, духоўны лідэр беларускага нацыянальнага адраджэння пач. XIX стагоддзя.
  14. Вацлаў Ластоўскі, беларускі пісьменнік, гісторык, літаратуразнаўца, публіцыст і палітычны дзеяч, адзін з пачынальнікаў нацыянальнага адраджэння, акадэмік Беларускай акадэміі навук.
  15. Вінцэнт-Канстанцін Каліноўскі, палітычны дзеяч, публіцыст, паэт, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў на землях Беларусі і Літвы.
  16. Канстанцін Астрожскі, выдатны военачальнік, мецэнат, фундатар.
  17. Міколай Радзівіл (Чорны), дзяржаўны і рэлігійны дзеяч, дыпламат, палкаводзец, выдавец.
  18. Лаўренцій Зізаній, педагог, лінгвіст, літаратар, багаслоў, перакладчык, палеміст.
  19. Іван Фёдораў, кнігавыдавец, асветнік, заснавальнік ў Расіі і Ўкраіне.
  20. Марцін Пачобут-Адляніцкі, асветнік, астраном, матэматык, доктар філасофіі і тэалогіі, член-карэспандэнт Парыжскай акадэміі навук і Французскага народнага інстытута, член Лонданскага, Варшаўскага і іншых навуковых згуртаванняў. Рэктар Галоўнай віленскай школы.
  21. Францішка Уршула Радзівіл – першая беларуская жанчына-пісьменнік і драматург, адна са стваральнікаў і кіраўнікоў тэатра ў Нясвіжы.
  22. Якуб Ясінскі, ваенны і палітычны дзеяч, адзін з кіраўнікоў паўстання 1794 г. пад кираўніцтвам Т. Касцюшкі.
  23. Адам Міцкевіч, паэт-рамантык, містык, публіцыст, палітычны дзеяч.
  24. Ян Баршчэўскі, мысліцель, пісьменнік, выдавец, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.
  25. Уладзіслаў Сыракомля, паэт, краязнаўца, гісторык літаратуры, перакладчык.
  26. Станіслаў Манюшка, беларускі і польскі кампазітар, арганіст, педагог, дырыжор.
  27. Мікалай Пржэвальскі, падарожнік і географ, даследчык Цэнтральнай Азіі, асветнік, ганаровы член Пецярбургскай Акадэміі навук, генерал-маёр.
  28. Еўстафій Тышкевіч, заснавальнік беларускай навуковай археалогіі, Віленскай Археалагічнай ккамісіі, Віленскага археалагічнага музея, член Дацкага каралеўскага таварыства аматараў старажытнасцей, член і карэспандэнт Стакгольмскай каралеўскай акадэміі выяўленчага мастацтва, гісторыі і старажытнасцей, ганаровы член Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук, Лонданскага археалагічнага інстытута.
  29. Францішак Багушэвіч, грамадскі дзеяч, паэт, празаік, публіцыст і перакладчык. Адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.
  30. Ігнат Буйніцкі, беларускі актор, рэжысёр, тэатральны дзеяч, стваральнік нацыянальнага прафесійнага тэатра, удзельнік літаратурнага жыцця.
  31. Язэп Драздовіч, археолаг, пісьменнік, фалькларыст, асветнік, мастак-жывапісец, графік, ілюстратар, партрэціст, тэатральны дэкаратар.

Абагульняючы ўсё, сказанае вышэй, неабходна прызнаць, што глыбокае вывучэнне і ўсебаковая папулярызацыя старадаўняй беларускай шляхецкай культуры у сучасных умовах з’яўляюцца задачамі высокай мэтазгоднасці і здольныя спрыяць вырашэнню цэлага шэрага найважнейшых нацыянальных задач, як то:

  • патрыятычнае выхаванне маладога пакалення;
  • павышэнне ўзроўня самасвядомасці і нацыянальнай самаацэнкі беларускай нацыі;
  • фармаванне больш высокіх маральных стандартаў, любові і павагі да ўласнай гісторыі, большай адказнасці за ўласнае жыццё чалавека ў сучасным свеце;
  • фармаванне пазітыўнага вобраза Беларусі на сусветным турыстычным рынку;
  • садзеянне распаўсюджанню і ўмацаванню здаровага лада жыцця праз далучэнне да старадаўніх традыцый і забаў, заснаваных на фізічнай актыўнасці і самадысцыпліне.

Вырашэнню гэтых і іншых спадарожных задач і закліканы садзейнічаць культурна-адукацыйны праект “Шляхецкая Спадчына Беларусі”.