Нашы акцыі

Акрамя працы па вывучэнні і папулярызацыі старадаўняй беларускай шляхецкай культуры, якую праводзіць Шляхецкі тэатр “Захаранка Арт-груп” і іншыя заснавальнікі праекта ў выглядзе навуковых даследаванняў, публікацый, прэзентацый, стварэння мультымедыйнага прадукту, мы рады прэзентаваць усім зацікаўленым адзін з самых важных выникаў праекта – нашы акцыі, а па сутнасці – своеасаблівую Экскурсійную праграму.

Усе прапановы накіраваны на тое, каб дазволіць беларусам усіх узростаў “ужывую” датыкнуцца да розных праяў шляхецкай культуры – касцюмаў і рэканструкцыі гістарычных падзей, паказальных выступленням вершнікаў і фехтавальшчыкаў, музыкаў і танцораў, майстар-классаў па страчаных навыках, забытых старадаўніх гульняў. Каб стварыць гэткую магчымасць, мы распрацавалі некалькі варыянтаў Вашай сустрэчы са шляхецкай мінуўшчынай Беларусі.

  1. Выязныя экскурсіі, якія ў Еўропе называюць таксама гістарычным паказам. Пры гэтым Вам не трэба губляць дадатковы час і грошы на арганізацыю паездкі да нас – мы самі прыедзем на госці, захапіўшы з сабой цэлы арсенал нашых ведаў, уменняў, прадметаў з розных бакоў старадаўняй культуры (касцюмы, макеты зброі, музычныя інструменты і інш.) разам з уменнем захапляльна і сцэнічна пра ўсё гэта расказаць і прадэманстраваць у дзеянні.
    Арганізацыя выязной экскурсіі адбываецца наступным чынам.

    • Вы выбіраеце варыянт экскурсіі з прапановы ніжэй;
    • Вы звязваецесь з турыстычнай кампаніяй “БьюціТур” і робіце замову, узгадніўшы ўсе дэталі;
    • Вы збіраеце гледачоў
      • у памяшканні дастатковай плошчы на тэрыторыі Вашай установы (спартыўная зала, актавая зала, вялікая аўдыторыя з немэбліраванай часткай)
      • у Нацыянальным гістарычным музеі ў г. Мінску (вул. К. Маркса, 12. У гэтым выпадку магчыма абъяднаць гістарычны паказ з наведваннем экспазіцый музея.)

      і прыймаеце на госці Шляхецкі тэатр з праграмай.

    Назва праграмы Апісанне праграмы Працягласць

    Поўны
    гістарычны паказ

    для сярэдніх і старэйшых школьнікаў (5-11 класы),
    для дарослых

    Пачатак праграмы – старадаўні шляхецкі марш у выкананні дуды і барабана. Знаёмства з гледачамі. Агульны расповед пра арыстакратычную гісторыю Беларусі. Касцюмны блок: расповед пра старадаўнюю шляхецкую вопратку з дэманстрацыяй розных элементаў касцюма, апрананне некалькіх гледачоў у часткі шляхецкага строю. Ваярскі блок: расповед пра вайсковую культуру шляхты, расповед пра асноўныя віды старадаўняй шляхецкай зброі з дэманстрацыяй сучасных мадэляў гістарычнай зброі, расповед і дэманстрацыя старадаўняй шляхецкай школы валодання шабляй, міні-спектакль “Справа гонару” і паказальны бой на шаблях, “Шабельныя гульні” для гледачоў – “Галава турка”, “Татарская страла”, “Цяжкі куфаль”. Музычны блок: расповед пра старадаўнія музычныя традыцыі шляхты, расповед пра знакавы музычны інструмент беларусаў – дуду з паказам яе будовы і прынцыпаў грання, выкананне некалькіх старадаўніх кампазіцый, расповед і дэманстрацыя розных гістарычных музычных рагоў, магчымасць паспрабаваць пратрубіць у рог падчас гульні “Вясёлы сурмар”. Танцавальны блок: расповед пра старадаўнія танцы, майстар-клас з развучваннем 2-3 вясёлых, дынамічных гістарычных танцаў пад жывую музыку. Завяршальны блок: віктарына на выяўленне самых уважлівых гледачоў, уручэнне сувеніраў пераможцам. Фотасэсія з артыстамі Шляхецкага тэатра, мадэлямі зброі, рагамі. 1,5 – 2 гадзіны

    Скарочаны гістарычны паказ

    для малодшых школьнікаў (1-4 класы)

    Пачатак праграмы – старадаўні шляхецкі марш у выкананні дуды і барабана. Знаёмства з гледачамі. Касцюмны блок: расповед пра старадаўнюю шляхецкую вопратку з дэманстрацыяй розных элементаў касцюма, апрананне некалькіх гледачоў у часткі шляхецкага строю. Ваярскі блок: кароткі расповед пра вайсковую культуру шляхты і асноўныя віды старадаўняй шляхецкай зброі з дэманстрацыяй сучасных мадэляў гістарычнай зброі, міні-спектакль “Справа гонару” і паказальны бой на шаблях. Музычны блок: расповед пра знакавы музычны інструмент беларусаў – дуду з кароткім паказам яе будовы і прынцыпаў грання, выкананне адной старадаўняй кампазіцыі, расповед і дэманстрацыя гістарычных сігнальных і музычных рагоў, магчымасць паспрабаваць пратрубіць у рог. Танцавальны блок: кароткі расповед пра старадаўнія танцы, супольнае развучванне 1-2 вясёлых, нескладаных гістарычных танцаў пад жывую музыку. Завяршальны блок: віктарына на выяўленне самых уважлівых гледачоў, уручэнне сувеніраў пераможцам. Фотасэсія з артыстамі Шляхецкага тэатра, мадэлямі зброі, рагамі. 1 – 1,5 гадзіны

    Гістарычны паказ “Экспрэс”

    для сярэдніх і старэйшых школьнікаў і дарослых у рэжыме эканоміі часу альбо падчас устройвання выступлення ў вялікія зборныя праграмы

    Пачатак праграмы – старадаўні шляхецкі марш у выкананні дуды і барабана. Знаёмства з гледачамі. Лаканічны адказ на пытанне: “А чаму шляхта?” Касцюмны блок: дынамічны паказ старадаўняй шляхецкай моды з кароткімі тлумачэннямі. Ваярскі блок: кароткі агульны расповед пра вайсковую культуру шляхты і асноўныя віды старадаўняй шляхецкай зброі, расповед і дэманстрацыя старадаўняй шляхецкай школы валодання шабляй, міні-спектакль “Справа гонару” і паказальны бой на шаблях. Музычны блок: кароткі расповед пра старадаўнія музычныя традыцыі шляхты і знакавы музычны інструмент беларусаў – дуду з паказам яе будовы і прынцыпаў грання, выкананне адной старадаўняй кампазіцыі, расповед і дэманстрацыя гістарычных сігнальных і музычных рагоў, спроба некалькіх гледачоў пратрубіць у рог. Танцавальны блок: расповед пра старадаўнія танцы, майстар-клас з развучваннем 1-2 дынамічных гістарычных танцаў пад жывую музыку.
    Калі дазваляюць час і фармат імпрэзы – завяршальны блок: віктарына на выяўленне самых уважлівых гледачоў з уручэннем сувеніраў пераможцам і фотасэсія з артыстамі Шляхецкага тэатра, мадэлямі зброі, рагамі.
    45 хвілін – 1 гадзіна

    Патрабаванні да арганізацыі экскурсіі: Наяўнасць адпаведнага памяшкання, абсталяванага дастатковай колькасцю месцаў для сядзення гледачоў (усе гледачы павінны сядзець), а таксама маючага дастаткова вольнай прасторы для працы артыстаў, арганізацыі паказальнага бою, правядзення майстар-класа па танцах для ўсіх гледачоў.
    Яшчэ раз звяртаем Вашу ўвагу – арганізацыяй выязных экскурсій у рамках праекта займаецца выключна адзін з заснавальнікаў праекта, турыстычная кампанія “БьюціТур.

  2. Экскурсіі, экскурсіі-анімацыі і гістарычныя паказы на нашай тэрыторыі. Яны адбываюцца на тэрыторыі асноўнай базы Шляхецкага тэатра “Захаранка Арт-груп”, размешчанай у Сядзібна-паркавым комплексе “Дукорскі маёнтак” (dukora.by) у 28 кіламетрах ад Мінскай кальцавой аўтадарогі. Гэтыя экскурсіі абыйдуцца крыху даражэй на кошт арганізацыі паездкі групы на “Дукорскі маёнтак”, аднак да захапляльнага знаёмства са старадаўняй шляхецкай культурай дададуцца магчымасць адпачынка ў старадаўнім панскім парку, наведванне нашай стайні, музея, рамесных майстэрняў і іншых атракцый Дукоры, магчымасць выкарыстоўваць падчас праграмы коней арт-групы, магчымасць дэгустацыі напояў і страў шляхецкай кухні на бровары і ў Карчме комплекса.
    Наведаўшы “Дукорскі Маёнтак”, Вы можаце стаць удзельнікамі наступных праграм:

    1. Экскурсіі і экскурсіі-анімацыі з Прэйскуранта “Дукорскага Маёнтка”. Экскурсіі праводзяцца удзельнікамі Шляхецкага тэатра “Захаранка Арт-груп” з выкарыстаннем усіх магчымасцяў комплекса – з наведваннем рамесных майстэрняў, стайні, перакуленага дома і з катаннем на брычцы. Пералік магчымых экскурсій можна пабачыць тут – http://www.gk-agroproduct.by/maentak/exc/.
    2. Пазнавальна-забаўляльныя праграмы Шляхецкага тэатра “Захаранка Арт-груп” на “Дукорскім Маёнтку”:
      Назва праграмы Апісанне праграмы Працягласць

      Пашыраны
      гістарычны паказ

      для сярэдніх і старэйшых школьнікаў (5-11 класы),
      для дарослых

      Пачатак праграмы – сустрэча гасцей пад старадаўні шляхецкі марш у выкананні дуды і барабана. Знаёмства з гледачамі. Агульны расповед пра арыстакратычную гісторыю Беларусі. Касцюмны блок: расповед пра старадаўнюю шляхецкую вопратку з дэманстрацыяй розных элементаў касцюма, апрананне некалькіх гледачоў у часткі шляхецкага строю. Ваярскі блок: расповед пра вайсковую культуру шляхты, расповед пра асноўныя віды старадаўняй шляхецкай зброі з дэманстрацыяй сучасных мадэляў гістарычнай зброі, расповед і дэманстрацыя старадаўняй шляхецкай школы валодання шабляй, міні-спектакль “Справа гонару” і паказальны бой на шаблях, “Шабельныя гульні” для гледачоў – “Галава турка”, “Татарская страла”, “Цяжкі куфаль”. Конны блок: Збор групы вакол коннага плаца, знаёмства з коньмі-ўдзельнікамі, расповед пра прынцыпы ўзаемаадносін чалавека і каня, паказ прынцыпаў кіравання канём і конных алюраў, расповед і паказ валодання зброяй з сядла, магчымасць фатаграфавання з коньмі арт-групы. Музычны блок: расповед пра старадаўнія музычныя традыцыі шляхты, расповед пра знакавы музычны інструмент беларусаў – дуду з паказам яе будовы і прынцыпаў грання, выкананне некалькіх старадаўніх кампазіцый, расповед і дэманстрацыя розных гістарычных музычных рагоў, магчымасць паспрабаваць пратрубіць у рог падчас гульні “Вясёлы сурмар”. Танцавальны блок: расповед пра старадаўнія танцы, майстар-клас з развучваннем 2-3 вясёлых, дынамічных гістарычных танцаў пад жывую музыку. Завяршальны блок: віктарына на выяўленне самых уважлівых гледачоў, уручэнне сувеніраў пераможцам. Фотасэсія з артыстамі Шляхецкага тэатра, мадэлямі зброі, рагамі. Вольны час: самастойнае наведванне заасада, 400-гадовага дуба, рамесных майстэрняў, перакуленага дома. 3 – 3,5 гадзіны

      Гістарычны паказ

      для малодшых школьнікаў (1-4 класы)

      Пачатак праграмы – сустрэча гасцей пад старадаўні шляхецкі марш у выкананні дуды і барабана. Знаёмства з гледачамі. Касцюмны блок: расповед пра старадаўнюю шляхецкую вопратку з дэманстрацыяй розных элементаў касцюма, апрананне некалькіх гледачоў у часткі шляхецкага строю. Ваярскі блок: кароткі расповед пра вайсковую культуру шляхты і асноўныя віды старадаўняй шляхецкай зброі з дэманстрацыяй сучасных мадэляў гістарычнай зброі, міні-спектакль “Справа гонару” і паказальны бой на шаблях. Конны блок: Збор групы вакол коннага плаца, знаёмства з коньмі-ўдзельнікамі, расповед пра прынцыпы ўзаемаадносін чалавека і каня, паказ прынцыпаў кіравання канём і конных алюраў, расповед і паказ валодання зброяй з сядла, магчымасць фатаграфавання з коньмі арт-групы. Музычны блок: расповед пра знакавы музычны інструмент беларусаў – дуду з кароткім паказам яе будовы і прынцыпаў грання, выкананне адной старадаўняй кампазіцыі, расповед і дэманстрацыя гістарычных сігнальных і музычных рагоў, магчымасць паспрабаваць пратрубіць у рог. Танцавальны блок: кароткі расповед пра старадаўнія танцы, супольнае развучванне 1-2 вясёлых, нескладаных гістарычных танцаў пад жывую музыку. Завяршальны блок: віктарына на выяўленне самых уважлівых гледачоў, уручэнне сувеніраў пераможцам. Фотасэсія з артыстамі Шляхецкага тэатра, мадэлямі зброі, рагамі. Вольны час: самастойнае наведванне заасада, 400-гадовага дуба, рамесных майстэрняў, перакуленага дома. 1,5 – 2 гадзіны

      Конная пазнавальна- забаўляльная праграма

      для малодшых і сярэдніх школьнікаў, сем’яў з дзецьмі

      Пачатак праграмы – старадаўні шляхецкі марш у выкананні дуды і барабана. Знаёмства з гледачамі. Кароткі расказ пра шляхецкую культуру Беларусі і асаблівую ролю коней у ёй. Экскурсія па стайні, знаёмства з коньмі. Пераход да коннага плаца. Расповед пра тое, хто такія коні, як яны чуюць і бачаць. Расповед пра прынцыпы адносін чалавека і каня ў розныя часы. Прынцыпы стайні “Шляхецкага тэатра” – сяброўства і ўзаемны давер, адсутнасць жалеза ў роце ў каня, забарона на пакаранні і пабоі. Паказальнае выступленне вершніка на кані – паказ прынцыпаў кіравання канём, конных алюраў, элементаў вальціжыроўкі. Расповед і паказ валодання старадаўняй шляхетскай зброяй з сядла. Падзел групы на каманды, вясёлая эстафета ў “іпавізары” – спецыяльнай прыладзе, якая імітуе зрок каня. Вясёлая конная віктарына з узнагароджаннем пераможцаў. Фотасэсія з артыстамі Шляхецкага тэатра і коньмі. Катанне гасцей на брычцы. Вольны час: самастойнае наведванне заасада, 400-гадовага дуба, рамесных майстэрняў, перакуленага дома. 1,5 – 2 гадзіны

    Арганізацыяй экскурсій на “Дукорскім Маёнтку” у рамках праекта займаецца выключна адзін з заснавальнікаў праекта, турыстычная кампанія “БьюціТур.

  3. Тэматычныя выступленні Шляхецкага тэатра на рознага кшталту ўрачыстасцях ад афіцыйных мерапрыемстваў, сустрэч замежных дэлегацый, фестываляў да разнастайных зальных імпрэз. Сцэнар кожнай імпрэзы ствараецца асобна, пералік магчымых блокаў і кантакты для сувязі можна знайсці на афіцыйным сайце Шляхецкага тэатра “Захаранка Арт-груп” па адрасе szlachtycz.by).
    У рамках праекта мы гатовы прапанаваць:

    1. Выступленні на шляхецкую тэматыку падчас афіцыйных мерапрыемстваў;
    2. Арганізацыя прыёма замежных дэлегацый у нацыянальнай шляхецкай атмасферы;
    3. Паказальныя выступленні, майстар-класы, гістарычныя анімацыйныя пляцоўкі падчас масавых мерапрыемстваў;
    4. Арганізацыя і правядзенне карпаратываў, юбілеяў, вяселляў і любых іншых праграм у непаўторнай атмасферы гісторыі і арыстакратычнасці ў спалучэнні з дынамічнымі сучаснымі шоў-блокамі.

    Па пытаннях арганізацыі тэматычных выступленняў, калі ласка, звяртайцеся непасрэдна ў Шляхецкі тэатр “Захаранка Арт-груп”. Усе кантакты можна знайсці на сайце szlachtycz.by.