Мэты і задачы

Прытрымліваючыся навуковага падыходу, арганізатары праекта мусілі ясна выдзяліць яго мэты і задачы.

Асноўная агульная мэта праекта – вывучэнне і папулярызацыя старадаўняй беларускай шляхецкай культуры.

Магчыма ўдакладніць яе, выдзяліўшы асобныя мэтавыя накірункі. Такім чынам праект пакліканы:

  • Даць магчымасць жыхарам і гасцям нашай краіны ўласнымі вачыма ўбачыць і на практыцы дакрануцца да самых розных бакоў і праяў старадаўняй шляхецкай культуры беларусаў;
  • Спрыяць фармаванню і ўзмацненню нацыянальнага гонару, самапавагі сённяшніх жыхароў краіны на аснове набыткаў шляхецкай культуры;
  • Падштурхнуць людзей да больш высокіх маральных стандартаў, любові і павагі да ўласнай гісторыі, большай адказнасці за ўласнае жыццё ў сённяшнім свеце ў выніку асэнсавання прыналежнасці да такіх высокіх культурных набыткаў, якія за стагоддзі свайго існавання і развіцця нарадзіла беларуская шляхецкая традыцыя.

Больш дробныя задачы, вырашаць якія пакліканы праект, фармулююцца наступным чынам:

  • на аснове вывучэння розных бакоў старадаўняй шляхецкай культуры Беларусі сфармаваць культурна-адукацыйны прадукт у выглядзе гістарычных паказаў і паказальных выступленняў арт-групы для розных тыпаў аўдыторыі ад малодшых школьнікаў да дарослых;
  • распрацаваць і запусціць у дзеянне сістэму даступных прапаноў для адукацыйных устаноў без выезда дзяцей за межы установы;
  • падрыхтаваць і арганізаваць шэраг публікацый у электронных і папяровых СМІ, выступленняў на радыё і тэлебачанні на тэму старадаўняй шляхецкай культуры;
  • падагульніўшы напрацоўкі папярэдняга перыяда, распачаць стварэнне серыі тэматычных тэлевізійных праграм аб культурных набытках, створаных беларускай шляхтай мінулых часоў;
  • спрыяць матэрыяльнаму адраджэнню розных практычных бакоў шляхецкай культуры, такіх як традыцыйная шляхецкая страўня, традыцыі вырабу напояў, гістарычны касцюм, танец і г.д., з мэтай выкарыстання іх у фармаванні прывабнага турыстычнага і агульнакультурнага іміджу беларускай нацыі;
  • удзельнічаць у патрыятычным выхаванні моладзі на аснове рамантычнай аўры рыцарскай шляхецкай культуры продкаў;
  • і шматлікія іншыя, якія ўкладаюцца ў агульныя мэты праекта, але яшчэ не да канца асэнсаваны і распрацаваны самімі арганізатарамі праекта.